Бесплатная доставка (только по Польше)

Darmowa dostawa (ORLEN Paczka) już od 200 zł.
Войти
Подписка
Введите свой электронный адрес, если хотите получать информацию о новинках и акциях
Валюта
Поиск
Новая зямля
Паэма Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа "Новая зямля" – першы беларускі буйны эпічны твор. Гэта кніга, якая павінна быць у біблятэцы кожнага, хто лічыць сябе беларусам. Не толькі таму, што гэта першая нацыянальная паэма, якую справядліва лічаць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства, класічным творам нашай літаратуры, а перад усім таму, што гэта выдатная паэзія. Сам Якуб Колас лічыў яе асноўнай паэмай ва ўсёй сваёй паэтычнай творчасці.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Палескія рабінзоны. Сын вады. Аповесці
Янку Маўра, які найперш пісаў для юных чытачоў, можна лічыць у беларускай літаратуры заснавальнікам прыгодніцкага жанру. Самая папулярная аповесць Маўра "Палескія рабінзоны" напісана ў найлепшых традыцыях раманаў Жуля Верна або Даніэля Дэфо. У кнігу таксама ўвайшла аповесць "Сын вады".
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Альпійская балада
Даўно ўжо ён не быў такі гаваркі і адталы душой, як у гэты час, – ажно не пазнаваў сябе. Ды і яна з яе зважлівай цікаўнасцю да ягонага роднага неяк адразу пабліжэла, нібы яны здаўна былі знаёмыя і сустрэліся пасля доўгай цяжкай ростані.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Уладар
І калі ўжо ўладар павінен умець дзейнічаць па-звярынаму, то лепей за ўсё яму прыпадобніцца да льва і лісіцы, бо, калі ён будзе толькі львом, то не ўратуецца ад пастак, а калі толькі лісіцай, не ўратуецца ад ваўкоў. А значыць, каб распазнаць пасткі, яму трэба быць лісіцай, а каб адпудзіць ваўкоў – ільвом.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Маленькі прынц
"Маленькі прынц" – філасофская казка, у якой чытач любога ўзросту знойдзе тое, што адгукаецца яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзена больш чым на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Альпійская балада. Пакахай мяне, салдацік
Васіль Быкаў – імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна – апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных. У кнігу Народнага пісьменніка Беларусі ўвайшлі аповесці "Альпійская балада" і "Пакахай мяне, салдацік", у якіх закранаецца тэма вайны.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Сотнiкаў. У тумане
Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін? На што ён здольны, калі магчымасці захавацьць жыццё вычарпаныя да канца і прадухіліць смерць немагчыма? Васіль Быкаў зноў і зноў ставіў гэтыя пытані ў сваіх творах, якія ўвайшлі ў кнігу.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Прыгода павука
Інтэрактыўная гісторыя пра прыгоды павучка Чыка, якую распавядае сам павук! Чыка зацягнула страшэнная пачвара – пыласос, і павучку нічога больш не застаецца, акрамя як даследаваць сваё наваколле: можа, нават сярод пылу і смецця можна знайсці скарб? Чык вырашае вярнуць адзін з такіх скарбаў уладальніку, але гэта цяжэй, чым падаецца...
Гэтую захапляльную казку са мноствам непрадказальных сюжэтных паваротаў напісала аўтарка праекта "Гэта Беларусь, дзетка!" Маша Чаракова разам са сваім мужам Джорджам Таннерам.
Выдатна ілюстраваная кніга створана спецыяльна для дзяцей, якія пачынаюць вывучаць англійскую мову, і іх бацькоў. Адпраўляйцеся ў прыгоду разам з Чыкам, але будзьце гатовыя да нечаканай развязкі!
Кніга на дзьвух мовах.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Пінская шляхта
Першы прафесійны беларускі пісьменнік Новага часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч iмкнуўся ахапiць сваiмi творамi ўвесь абсяг беларускай лiтаратуры ХIХ стагоддзя.
Ён пісаў п'есы, оперныя лібрэта, вершаваныя аповесці і апавяданні, балады і вершы, частка з якiх увайшла ў гэты зборнiк.
Творы Дуніна-Марцінкевіча здольныя задаволiць густ кожнага чытача – аматара даўнiны, прыхiльнiка лiтаратуры для душы i сэрца, цiкаўнага школьнiка i студэнта, лiтаратурнага гурмана.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Шлюбная ноч
Надзвычайная папулярнасць прозы Івана Шамякіна тлумачыцца той усёпранікальнасцю, з якой ён прасочваў побыт і душу чалавека, умеў з аднолькавым поспехам зазірнуць у майстэрню архітэктара, аперацыйную хірурга, кабінет партыйнага функцыянера, хату механізатара.
Паўсюль пісьменнік знаходзіў жыццё і чалавека з яго простымі жаданнямі – дабрабыту і шчасця. У аповесці "Шлюбная ноч" рука майстра спалучыла дзве несупастаўляльныя, здавалася б, тэмы – вайна і каханне.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Зброя
Гістарычная аповесць "Зброя" Уладзіміра Караткевіча тэматычна знітаваная з раманам "Каласы пад сярпом тваім", але гэта не працяг, а своеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твора. Сярод герояў аповесці – ужо знаёмыя чытачам "Каласоў" Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты. Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Чалавек ідзе. Выбраныя творы
Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзіцячай літаратуры.
Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі "Чалавек ідзе", якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестселерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход – першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з'яўляецца ўсмешка, а на вачах – слязінка...
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Хам
Жыццёвы і творчы шлях Элізы Ажэшкі непарыўна знітаваны найперш з Гродна і Гродзеншчынай, а таксама з Драгічыншчынай.
Знакамітая аповесць "Хам" прысвечаная жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя. Селянін-рыбак Павел Кабыцкі паказаны вельмі глыбокай і цэльнай асобаю, а ягоныя стасункі з распуснай і фанабэрыстай Франкай угрунтаваныя на біблійным запавеце дараваць бліжнім свядомыя і несвядомыя правіны.
Аповесць шматразова ставілася на тэатральных падмостках, пачынаючы яшчэ з першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, а таксама экранізавалася.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Тутэйшыя: выбраныя творы
Янка Купала заслужана лічыцца не толькі вялікім паэтам, але і творцам будучыні беларускай нацыі. Паводле ягоных прароцтваў і азарэнняў склалася матрыца гістарычнага развіцця Беларусі, яе руху да дзяржаўнай незалежнасці. Беларусацэнтрызм – тое, чым прасякнута ўся творчасць паэта-прарока, які прадбачыў галоўныя падзеі і з'явы ХХ стагоддзя – крывавыя катаклізмы і войны, таталітарызм і выдаткі глабалізацыі.
Хто яны, "тутэйшыя" са знакамітай аднайменнай п'есы? Гэта мастацкі маркер беларусаў, якія адчулі сваю адметнасць, але не дайшлі да беларускасці. Галоўны купалаўскі "тутэйшы" Мікіта Зносак калісь марыў пра змяшанне моваў і этнасаў – і што ж, у эпоху глабалізацыі тое нібыта спраўджваецца...
На сённяшнія рэаліі пясняр глядзіць з той самай задуменнай, прыхаванаю ў вусах усмешкай: маўляў, усё мінецца.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Сабака і зорачка
Аднойчы сабачка маленькі прысніў
Пра зорачку радасны сон.
– А дзе гэтай зорачкі дом на зямлі?
Знайсці яе вырашыў ён...
Добры і мілы верш Святланы Рабавай пра бяздомнага сабачку і пра тое, як вера і дабро дапамаглі яму знайсці новы дом. Чароўныя малюнкі Кацярыны Бабок напоўнены святлом і лёгкасцю. Для чытачоў усіх узростаў.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Дзяўчынка з Беларусі
Гэта краб-волат з вострава Кадзьяк. Ён велізарны і можа важыць ажно пятнаццаць кілаграмаў. Ці мае гэта значэнне для гісторыі? Даведаецеся, калі прачытаеце кнігу. Але ў гэтай гісторыі так шмат персанажаў, істот, мясцін – некаторыя з іх важныя, а некаторыя не вельмі, – што мне цяжка было выбраць, хто ж ці што ж будзе ўпрыгожваць адваротны бок вокладкі. Таму я скарысталася самым надзейным і найбольш навуковым спосабам: узяла ілюстрацыі з кнігі, паклала кожную ў яркі канверт і пакінула на сонцы на тры дні, каб паглядзець, які з канвертаў мацней за ўсё выгарыць. Гатова! Так і было вырашана, які малюнак будзе на адваротным баку вокладкі.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў – кнігаю "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", у якой шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні.
Гэта новае выданне праілюстравана чароўнымі малюнкамі вядомай мастачкі Лізаветы Лянкевіч. На вокладцы яна адлюстравала вобраз затопленай Беларускай Антлантыды. Мы бачым руіны спадчыны на дне возера Нешчарда, роднага возера Яна Баршчэўскага, якое ён з такой любоўю апісвае ў сваім творы. А на дне – героі апавяданняў, якія чакаюць цікаўнага чытача.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Апавяданні. Васiль Быкаў
Творчая біяграфія Васіля Быкава пачалася ў пасляваенныя гады. Пэўны час ён нават не быў перакананы, што літаратура ёсць яго жыццёвым прызваннем. Пераломным стаў 1951 год, калі на Курылах, дзе ў той час служыў Быкаў, ён напісаў апавяданні "Смерць чалавека" і "Абознік". Іх тэма – чалавек на вайне – і сталася галоўнай у яго творчым лёсе.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Людзі на балоце
Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай "Палескай хроніцы" – глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920-1930-я гады. Раман "Людзі на балоце", які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Сам Мележ невыпадкова называў свой твор "лірычным раманам". Не прачытаўшы "Людзей на балоце", сапраўды немагчыма спасцігнуць душу беларуса, ягоны нацыянальны характар, мары і памкненні.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Гэта Беларусь, дзетка!
Жартаўлівы, але ў той жа час удумлівы і адкрыты погляд на беларусаў, іх звычаі і лад мыслення. «Гэта Беларусь, дзетка!» даследуе самыя адметныя аспекты штодзённага жыцця беларусаў, даючы грунтоўныя, але пры гэтым гумарыстычныя тлумачэнні з’явам, якія шакуюць замежнікаў і падаюцца ім нелагічнымі.
Калі такія словы, як «дача», «лазня» і «ссабойка», кранаюць вашае сэрца і вы ведаеце дзесяць розных спосабаў растлумачыць, дзе знаходзіцца Беларусь, хутчэй за ўсё, вы — з Беларусі і, напэўна, гучна рассмеяцеся, калі пазнаеце сябе і сваіх землякоў у гэтай кнізе. Яна дасць вам новы погляд на камічныя, незразумелыя, але цалкам нармальныя бытавыя сітуацыі ў вашай роднай краіне. Калі ж вы наогул не разумееце, пра што мы кажам, то вам проста абавязкова трэба прачытаць «Гэта Беларусь, дзетка!» і даведацца, чаму беларускім мужчынам пашанцавала з жанчынамі, чаму краіну часта няправільна называюць і чаму вам лепш не свістаць у хаце.
Наша кніга славіць Беларусь знутры, але вачыма замежнікаў, паказвае дзіўную культуру краю блакітных азёр у зусім новым святле і ў іншай перспектыве. Кнігу павінны прачытаць усе, хто цікавіцца Беларуссю і хоча ведаць больш пра гэту бясконца займальную краіну. Не мае значэння, з Беларусі вы або з-за мяжы, калі вам падабаецца досціп і гумар, гэта кніга для вас.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Сабака Мані. Лёгка і проста – да поспеху і дабрабыту
Аднойчы Кіра знаходзіць на вуліцы параненага сабаку і забірае яго да сябе. І хто б мог падумаць, што звычайны лабрадор акажацца сапраўдным фінансавым геніем? Дзякуючы сяброўству з сабакам Мані Кіра паступова разумее, што мары могуць здзяйсняцца, варта толькі прыкласці намаганні.
Гэтая кніга даводзіць, што кожны можа навучыцца правільна абыходзіцца з грашыма.
Мані і Кіра раскажуць табе, як:
- правільна размяркоўваць грошы;
- зарабляць больш;
- пазбавіцца ад даўгоў;
- атрымліваць высокі даход ад укладаў;
- дасягнуць дабрабыту, нават калі цяпер з грашыма ў цябе не ўсё добра.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Цудоўна быць чалавекам
Якія яны, людзі? Такім пытаннем аднойчы задаўся маленькі матылёк. Ён назіраў за ўсімі, каго сустракаў на сваім шляху, і кожны раз даведваўся пра людзей штосьці новае.
Новая гісторыя ад Святланы Рабавай з чароўнымі малюнкамі мастачкі Ганны Трэніхінай напоўнена дабрынёй і лёгкасцю. Для чытачоў усіх узростаў.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Снегурумі
Людзям часта хочацца таго, чаго няма. Летам нам не хапае снегу, зімою – спякотнага сонейка. Вось і Мія жыве ў цёплым паўднёвым мястэчку і так марыць пабачыць сапраўдны снегапад, пакоўзацца на горцы і зляпіць снегавіка. Вельмі зразумелае жаданне – асабліва калі за акном зіма. Але снегу там узяцца няма адкуль. Ці ўсё ж ёсць? А раптам здарыцца цуд і нехта дашле снег па пошце?..
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Хатынская аповесць. Нямко
У "Хатынскай аповесці" (1970) беларускі празаік, здаецца, свядома ўступае ў адкрытае спаборніцтва з гістарычнымі дакументамі і ўспамінамі відавочцаў і ахвяраў страшных ваенных злачынстваў, дэманструючы здольнасць літаратурнага слова перадаваць эмацыянальны напал падзей часу вайны, невыносны боль беларускіх жанчын і дзяцей, якія перажылі ўласную пагібель і намагаюцца адшукаць словы, адэкватныя перажытаму імі.
У аповесці "Нямко" (1992) апавядаецца пра каханне нямецкага салдата Франца і беларускай дзяўчыны Паліны ў час акупацыі і ў пасляваенны перыяд. Юныя героі супрацьстаяць неспрыяльным акалічнасцям, кіруючыся ў сваіх паводзінах простымі правіламі агульначалавечай маралі і законамі прыроды. Яны змаглі захаваць сваё каханне, адолець шматлікія перашкоды, абсурднасці сітуацыі і выйсці з выпрабаванняў маральнымі пераможцамі над шматаблічным злом.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Яноцік хоча быць першым
Яноцік хоча быць першым ва ўсім, і амаль заўсёды гэта ў яго атрымліваецца. Але аднойчы ў лесе з'яўляецца Лісяня...
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Як Васiль Змея перамог
Беларускую народную казку пра Васіля і Змея ў апрацоўцы Алеся Якімовіча даўно палюбілі і самыя маленькія слухачы, і дарослыя. Смелы і кемлівы герой не баіцца змагацца са страшным Змеем і вучыць нас не здавацца ў самых безнадзейных сітуацыях. Гэта кніга цудоўна падыдзе для чытання перад сном. А ў вольны час дзіця самастойна або разам з дарослымі можа разглядаць ілюстрацыі таленавітай мастачкі Кацярыны Дубовік. Мноства цікавых дэталей, нечаканыя персанажы дапамагаюць развіваць маўленне, фантазію, творчыя здольнасці і эмацыйны інтэлект дзіцяці.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Тайны Дзед Мароз
Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі употайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе...
Маша Чаракова, аўтарка праекта "Гэта Беларусь, дзетка!", прыдумала гэтую цудоўную ілюстраваную казку для дзетак, якія толькі пачалі вывучаць англiйскую мову. Кнiга "Тайны Дpед Мароз" займае ў жыццi Машы адметнае месца, бо яна напiсала яе разам з мужам Джорджам Таннерам, а герояў яны назвалi ў гонар сваіх дзяцей! Цяпер у iх ёсць запаветнае жаданне: каб усе дзеці і дарослыя на свеце натхніліся гэтымі гісторыямі і пачалі ладзіць адзін аднаму сюрпрызы – хай невялiчкiя, але ад сэрца!
Кніга на дзьвух мовах.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Сподачак для цмока
Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу змагання з кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства.
Кніга таленавітага дуэту: пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Святланы Міхалап, – ужо палюбілася маленькім чытачам і іх бацькам. Прапануем новае выданне гэтай цудоўнай гісторыі.
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Дзікае паляванне караля Стаха
Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць Уладзіміра Караткевіча мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.
Справа, вядома, не толькі ў напружанасці прыгодніцкага сюжэта, што па-майстэрску распрацаваны ў аповесці, і не ў загадкава-страхавітых малюнках кавалькады "дзікага палявання", што гойсае на сваіх "дрыкгантах" па беларускіх лясах, наводзячы жах на наваколле. На мой погляд, тут моцна ўражвае нешта іншае, што ідзе, мабыць, з глыбокіх нетраў жыцця, а таксама ад лепшых традыцый літаратурнага рамантызму ў духу Майн Рыда, Вальтэра Скота, Генрыка Сянкевіча.
У "Дзікім паляванні караля Стаха" ўсё сышлося ў сваёй залатой меры.
Васіль Быкаў
Наличие: книга под заказ
Срок отправки: Вышлем через 4-5 недель
Не нашли нужную книгу? Привезём под заказ!
Заказываем книги в издательствах каждую среду.
Время от даты заказа поставщику до прибытия товара на наш склад в Кракове – около 3 недель.

46,00 zł
