Darmowa dostawa (tylko na terenie Polski)
Darmowa dostawa (ORLEN Paczka) już od 47,08 €.
Promocje
По осколкам твоего сердца
По осколкам твоего сердца

9,60 €

Cena regularna: 12,00 €

Najniższa cena: 12,00 €
szt.
Priest: Топить в огне бушующем печали. Том 1
Priest: Топить в огне бушующем печали. Том 1

24,54 €

Cena regularna: 32,72 €

Najniższa cena: 32,72 €
szt.
Мгновенная карма
Мгновенная карма

8,10 €

Cena regularna: 10,12 €

Najniższa cena: 10,12 €
szt.
Бисцион. Книга 1
Бисцион. Книга 1

7,72 €

Cena regularna: 9,65 €

Najniższa cena: 9,65 €
szt.
Отступники
Отступники

8,10 €

Cena regularna: 10,12 €

Najniższa cena: 10,12 €
szt.
Zaloguj się
Nie pamiętasz hasła? Zarejestruj się
Newsletter
Podaj swój adres e-mail, jeżeli chcesz otrzymywać informacje o nowościach i promocjach.
Paczkomaty InPost
Paczkomaty InPost

Кнігі на беларускай мове

Дзяўчынка з Беларусі

Дзяўчынка з Беларусі
Дзяўчынка з Беларусі

Гэта краб-волат з вострава Кадзьяк. Ён велізарны і можа важыць ажно пятнаццаць кілаграмаў. Ці мае гэта значэнне для гісторыі? Даведаецеся, калі прачытаеце кнігу. Але ў гэтай гісторыі так шмат персанажаў, істот, мясцін – некаторыя з іх важныя, а некаторыя не вельмі, – што мне цяжка было выбраць, хто ж ці што ж будзе ўпрыгожваць адваротны бок вокладкі. Таму я скарысталася самым надзейным і найбольш навуковым спосабам: узяла ілюстрацыі з кнігі, паклала кожную ў яркі канверт і пакінула на сонцы на тры дні, каб паглядзець, які з канвертаў мацней за ўсё выгарыць. Гатова! Так і было вырашана, які малюнак будзе на адваротным баку вокладкі.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

8,71 €

szt.

З маланкаю ў сэрцы

З маланкаю ў сэрцы
З маланкаю ў сэрцы

У кнігу выбраных твораў беларускага паэта, філосафа, эсэіста Алеся Разанава (1947-2021) уключаны вершы, пункціры, квантэмы, паэмы, версэты, вершаказы, зномы, якія адабраў сам паэт для сваёй анталогіі "З маланкаю ў сэрцы" ў 2019 годзе. У гэты зборнік увайшло не ўсё адабранае – у рукапісе было каля 1200 старонак, – але асноўныя кірункі творчых пошукаў аўтара ў кнізе прадстаўлены.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

12,00 €

szt.

Завеі, снежань

Завеі, снежань
Завеі, снежань

У заключнай частцы «Палескай хронікі» дзеянні разгортваюцца ў 30-я гады ХХ стагоддзя. На першы план рамана выходзяць стасункі паміж Ганнай і Башлаковым.

Аднак такое простае жаданне кахаць і быць разам з дарагім чалавекам натыкаецца на жорсткія рамкі класавай і ідэалагічнай барацьбы, немагчымасць будаваць прыватнае жыццё ва ўмовах таталіратнай сістэмы.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

11,30 €

szt.

Зброя

Зброя
Зброя

Гістарычная аповесць "Зброя" Уладзіміра Караткевіча тэматычна знітаваная з раманам "Каласы пад сярпом тваім", але гэта не працяг, а своеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твора. Сярод герояў аповесці – ужо знаёмыя чытачам "Каласоў" Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты. Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

8,47 €

szt.

Зброя

Зброя
Зброя

Гістарычная аповесць "Зброя" тэматычна знітаваная з раманам "Каласы пад сярпом тваім", але гэта не працяг, а сваеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твору. Сярод герояў аповесці – ужо знаёмыя чытачам "Каласоў" Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты.

Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам. Гэта ці не самы антыімперскі твор Караткевіча, у якім надзвычай жорстка выкрываецца самадзяржаўны лад царскай Расіі сярэдзіны пазамінулага стагоддзя. Беларускі пісьменнік расказаў пра "золатагаловую" і яе тагачасныя норавы адметна і яскрава, не саступаючы ў майстэрстве свайму цёзку Уладзіміру Гіляроўскаму з ягонай знакамітай кнігай "Масква і масквічы".

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

10,36 €

szt.

Зельманцы

Зельманцы
Зельманцы

Майсей Кульбак (1896-1937) – сярод найбольш значных беларуска-яўрэйскіх пісьменнікаў, якія пісалі на мове ідыш, што ў 1920-я гады была адной з афіцыйных моваў БССР. Жыццёвы шлях Кульбака трагічна абарваўся 29 кастрычніка 1937 года, калі былі расстраляныя 22 беларускія літаратары. Раман "Зельманцы" – гэта Атлантыда тагачаснага яўрэй скага жыцця, непаўторна і шматфарбна паказанага праз гісторыю старасвецкага мінскага двара.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

4,47 €

szt.

Знак бяды

Знак бяды
Знак бяды

Аповесць Васіля Быкава "Знак бяды" – адзін з самых глыбокіх і праўдзівых твораў пра вайну і міжваенны перыяд на тэрыторыі Беларусі.

Сімвалізм і псіхалагічная дакладнасць персанажаў, бескампрамісны погляд на трагічныя падзеі робяць твор актуальным і цікавым для самага шырокага кола чытачоў.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

12,95 €

szt.

Ідэальны момант

Ідэальны момант
Ідэальны момант

Вавёркі зусім няма часу. З самай раніцы яна атрымала важны ліст і мусіць як мага хутчэй рушыць у дарогу. Аднак дайсці туды, куды трэба, аказваецца не так проста. У лесе яна сустракае шмат сяброў, якія просяць дапамогі: Аленя, Чарапаху, Мядзведзя, Вожыка… Што ж рабіць? Хоць Вавёрка вельмі спяшаецца, яна нікога не кідае ў бядзе.

Да месца прызначэння яна дабіраецца толькі вечарам і згадвае, што забылася пра самае важнае – падарунак! На шчасце, сябры паклапаціліся пра Вавёрку і цэлы дзень патаемна клалі ёй у заплечнік розныя падаруначкі. Але ж да каго так спяшалася гераіня? Гэта ўжо прачытайце самі!

Новая кніга вядомай іспанскай пісьменніцы і псіхолага Сюзаны Ізерн і выдатнага мастака Марка Сама як звычайна поўная сюрпрызаў і любові. Прыгожая, мудрая і кранальная гісторыя пра сяброўства, бескарыснасць і ўдзячнасць.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

12,24 €

szt.

Каго любіць мама

Каго любіць мама
Каго любіць мама

Дарагія мамы! Гэта кніга пра вас і вашага малыша, які будзе ў ёй галоўным героем. Для гэтага наклейце на апошнюю старонку яго фатаграфію. Убачыце, гэта выкліча ў дзіцяці мора радасці і захаплення!

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

10,36 €

szt.

Каласы пад сярпом тваiм

Каласы пад сярпом тваiм
Каласы пад сярпом тваiм

Уладзімір Караткевіч – гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор "Каласы пад сярпом тваім" ў 2016 годзе прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям'і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве – у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў.

У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы – К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

25,89 €

szt.

Каласы пад сярпом тваім

Каласы пад сярпом тваім
Каласы пад сярпом тваім

Уладзімір Караткевіч – гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор "Каласы пад сярпом тваім" ў 2016 годзе прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі.

Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям’і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве – у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў.

У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы – К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля. 

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

29,89 €

szt.

Калевала: карэла-фінскі паэтычны эпас

Калевала: карэла-фінскі паэтычны эпас
Калевала: карэла-фінскі паэтычны эпас

Славуты карэла-фінскі паэтычны эпас упершыню прануецца чытачу ў перакладзе непасрэдна з мовы арыгіналу – фінскай.

Адрасуецца шырокаму колу аматараў прыгожага пісьменства.

Нешта падобнае да "Калевалы" можна скласці і з беларускіх казак. Падабраць у іх парадак, пералажыць, магчыма, у вершы і звязаць адным героем, якім-небудзь кавалём, ці што…

Народ жа вечны, вечнае яго мастацтва, вечныя і творцы песні і казкі. У такім перакананні ўмацоўвала мяне "Калевала".

Якуб Колас.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

35,54 €

szt.

Калыханка для Мінска

Калыханка для Мінска
Калыханка для Мінска

Мінск – горад шумны, заняты і дзелавіты, як і належыць сталіцы. Але ёсць у ім людзі, якім дазволена бачыць іншы, унутраны яго бок – Падсвецце, месца, дзе жывуць казкі, паданні і гарадское чараўніцтва. Малады маг-абярэжнік Максім – з тых, хто сочыць за захаваннем мяжы паміж звыклым і тагасветным. Вы ніколі не бачылі русалак на набярэжнай?

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

11,06 €

szt.

Карлсан прылятае зноў

Карлсан прылятае зноў
Карлсан прылятае зноў

"У той самы момант ён пачуў за акном гуд. Гуд, што гучаў... так, сапраўды, ён гучаў як Карлсан! А гэта і быў Карлсан. Ён уваліўся проста ў акно і крыкнуў:
- Здароўценькі, Малы!"

Карлсан прыляцеў зноў! Герояў чакае шмат выпрабаванняў: ад'езд бацькоў, прывіды, выбрыкі Страхмістрыні... Але ўсё ў рэшце рэшт скончыцца добра.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

12,48 €

szt.

Карлсан хiтруе зноў

Карлсан хiтруе зноў
Карлсан хiтруе зноў

Усё пачалося з вялізнага перапалоху: Карлсана заўважылі ў горадзе, і таму, хто яго спаймае, абяцаюць узнагароду! Але гэты штукар дасць рады любым цяжкасцям. Што ні старонка – новая прыгода. Ты зноў сустрэнеш фрэкен Бок, і круцялёў Філе і Руле, і загадкавага прывіда. З імі дакладна не засумуеш!

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

12,48 €

szt.

Кароль у Нясвiжы. 1784

Кароль у Нясвiжы. 1784
Кароль у Нясвiжы. 1784

У адным з самых беларусацэнтрычных твораў – гістарычнай аповесці "Кароль у Нясвіжы. 1784" – расказваецца пра паездку на сейм у Гародню апошняга вялікага князя літоўскага і караля польскага, нашага земляка Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас падарожжа ён спыняўся ў Нясвіжскім палацы наймагутнейшага магната Рэчы Паспалітай Караля Станіслава Радзівіла, знакамітага Пане Каханку, які наладзіў Панятоўскаму неверагодна ўрачысты і фантасмагарычны прыём.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

4,47 €

szt.

Круглянскі мост. Абеліск. Воўчая зграя

Круглянскі мост. Абеліск. Воўчая зграя
Круглянскі мост. Абеліск. Воўчая зграя

Сабраныя ў кнізе аповесці сусветнавядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава прысвечаны жыццю людзей, што апынуліся пад акупацыяй.

Героі прапанаваных твораў вырашаюць для сябе найскладанае пытанне: як пад гнётам няўмольных абставінаў застацца Чалавекам.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

13,89 €

szt.

Крывавы патоп

Крывавы патоп
Крывавы патоп

Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю – як яе матэрыяльны свет, так і патаемныя рухі чалавечай душы. Яго лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў Вялікага Княства Літоўскага на полі Аршанскай бітвы, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл. Беларускае мінулае для Тарасава – не толькі перамогі і ўзлёты светлага чалавечага духу, але і горкія паразы, рэнегацтва, чорныя здрады з падзеннем у пекла.

Ён, магчыма, як ніхто іншы адчуваў трагізм айчыннай гісторыі. Аповесць "На вайне" прысвечаная падзеям крывавага патопу сярэдзіны XVII стагоддзя, калі Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва. Літаратурна-гістарычныя эсэ Кастуся Тарасава, якія таксама ўвайшлі ў кнігу, – заўсёды нечаканыя і глыбокія.

Пісьменнік адкрывае нам новыя імёны і бескампрамісна паказвае чалавечыя слабасці і заганы ўжо вядомых герояў.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

4,47 €

szt.

Кусь-Кусяндра

Кусь-Кусяндра
Кусь-Кусяндра

Хто такая Кусяндра і адкуль яна з'явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае "тук-тук"...

Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў ад выдатнага творчага дуэту – пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Святланы Міхалап – навучыць дзетак ўсведамляць свае пачуцці і жыць у згодзе з сабой.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

10,36 €

szt.

Ладдзя роспачы

Ладдзя роспачы
Ладдзя роспачы

У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў і пераказаў сучаснікам шмат драматычных, пранізліва-кранальных гісторый пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця.

Галоўны герой «Ладдзі Роспачы» Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. Ён яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў – у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

13,89 €

szt.

Леаніды не вернуцца да Зямлі

Леаніды не вернуцца да Зямлі
Леаніды не вернуцца да Зямлі

Гэта першы па часе напісання раман Уладзіміра Караткевіча.

Ён быў надрукаваны асобнай кнігай толькі ў 1982 годзе пад назвай "Нельга забыць". Пралог пад назвай "Паром на бурнай рацэ" выходзіў як асобнае апавяданне. У раман уключаны вершы і паэмы, напісаныя галоўным героем Андрэем Грынкевічам, якія друкаваліся ў зборніках Караткевіча як самастойныя творы.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

12,71 €

szt.

Лісабонская ноч

Лісабонская ноч
Лісабонская ноч

Змрочны пачатак саракавых: стоячы ўначы на Лісабонскай набярэжнай, нейкі мужчына не зводзіць вачэй з карабля. Гэты мужчына – нямецкі эмігрант. Яго мэта – Амерыка. Але ён не мае ні візы, ні грошай. Раптам незнаёмец прапаноўвае яму два квіткі на карабель. Задарма, але пры адной умове: ён не хоча заставацца ў гэтую ноч адзін. Ён хоча расказаць іншаму чалавеку сваю гісторыю: гісторыю уцёкаў, гісторыю, якая пачалася ў Аснабруку ў 1933 годзе і заканчваецца гэтай ноччу на набярэжнай Лісабона, апошняга прытулку для ўсіх еўрапейскіх уцекачоў. Карабель, які чакае на рацэ Тэжу і які мусіў стаць ягоным выратаваннем, ужо нічога не значыць для гэтага чалавека. Бо яму няма больш дзеля чаго імкнуцца да свабоды.

Раман Рэмарка, які меў нязменны поспех з моманту выхаду ў свет у 1963 годзе, захапляе ад першага да апошняга радка і разам з тым перадае ўсю пакутлівасць эмігранцкага лёсу, у якім каханне і смерць з’яўляюцца нязменнымі спадарожнікамі існавання. 

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

12,24 €

szt.

Людзі на балоце

Людзі на балоце
Людзі на балоце

Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай «Палескай хроніцы» – глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920-1930-я гады.

Раман «Людзі на балоце», які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Сам Мележ невыпадкова называў свой твор «лірычным раманам». Не прачытаўшы «Людзей на балоце», сапраўды немагчыма спасцігнуць душу беларуса, ягоны нацыянальны характар, мары і памкненні.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

12,00 €

szt.

Людзі на балоце

Людзі на балоце
Людзі на балоце

Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай "Палескай хроніцы" – глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920-1930-я гады. Раман "Людзі на балоце", які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Сам Мележ невыпадкова называў свой твор "лірычным раманам". Не прачытаўшы "Людзей на балоце", сапраўды немагчыма спасцігнуць душу беларуса, ягоны нацыянальны характар, мары і памкненні.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

9,42 €

szt.

Мiкалай i птушыная нечаканасць

Мiкалай i птушыная нечаканасць
Мiкалай i птушыная нечаканасць

На напісанне гэтай гісторыі аўтараў натхніў беларускі забабон пра тое, што чалавек, на якім птушка нечакана пакінула свой «след», стане багатым. Калi дзядуля расказаў аб гэтым маленькаму Мiкалаю, хлопчык пачаў шукаць усе магчымыя шляхi, каб разбагацець. Падчас своiх пошукаў ён сустрэў дзяўчынку Аню, i разам яны знайшлi тое, чаго нельга набыць за грошы, - сяброўства.

Казка створана ў межах праекта «Гэта Беларусь, дзетка!», місія якога - спрыяць пашырэнню зацікаўленасці беларускай культурай і мовай.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

5,18 €

szt.

Мае цудоўныя калядныя гісторыі

Мае цудоўныя калядныя гісторыі
Мае цудоўныя калядныя гісторыі

Кранальныя, поўныя пяшчоты гісторыі здзівяць маленькіх чытачоў і напоўняць іх сны чароўнасцю Калядаў.

У гэтым зборніку вы знойдзеце шмат-шмат цудоўных калядных апавяданняў для дзяцей. Фармат ідэальна падыходзіць для чытання нанач, а прыгожыя ілюстрацыі ўсцешаць малых і дарослых.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

22,60 €

szt.

Маленькі прынц

Маленькі прынц
Маленькі прынц

"Маленькі прынц" – філасофская казка, у якой чытач любога ўзросту знойдзе тое, што адгукаецца яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзена больш чым на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце. На беларускай мове пабачыла свет у 1989 годзе ў перакладзе Ніны Мацяш. Пазней перакладчыца дапрацоўвала і рэдагавала тэкст, і ў гэтым выданні казка ўпершыню друкуецца з яе праўкамі.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

13,89 €

szt.

Маленькі прынц

Маленькі прынц
Маленькі прынц

"Маленькі прынц" – філасофская казка, у якой чытач любога ўзросту знойдзе тое, што адгукаецца яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзена больш чым на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

7,53 €

szt.

Маленькі прынц

Маленькі прынц
Маленькі прынц

"Маленькі прынц" – філасофская казка, у якой чытач любога ўзросту знойдзе тое, што адгукаецца яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзена больш чым на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце. На беларускай мове пабачыла свет у 1989 годзе ў перакладзе Ніны Мацяш. Пазней перакладчыца дапрацоўвала і рэдагавала тэкст, і ў гэтым выданні казка друкуецца з яе праўкамі. 

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

13,89 €

szt.

Марта і яе мара пра снег

Марта і яе мара пра снег
Марта і яе мара пра снег

Марце так хочацца ляпіць снегавікоў і гуляць у снежкі! Аднак зіма спазняецца, і на дварэ – толькі лужыны і гразюка. Вядома, вешаць нос не варта, бо калі моцна пра нешта марыш, то мара абавязкова спраўдзіцца. Толькі асцярожна: часам гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў... Калі ў горадзе пачынаецца самы грандыёзны ў свеце снегапад, Марта і яе новыя сябры мусяць разабрацца, хто ці што за гэтым стаіць. І запомні: галубы на падаконні – прыкмета таго, што цябе чакаюць неверагодныя прыгоды.

Dostępność: na zamówienie

Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

Cena:

18,12 €

szt.

do góry
Sklep jest w trybie podglądu
Pokaż pełną wersję strony
Sklep internetowy Shoper Premium