Darmowa dostawa (tylko na terenie Polski)

Zaloguj się
Newsletter
Podaj swój adres e-mail, jeżeli chcesz otrzymywać informacje o nowościach i promocjach.
Waluty
Opcje przeglądania
Велікодны Дзед
У сына Дзеда Мароза ёсць праблема: ён зусім не любіць зімы, катання на каньках і гарачага чаю. Куды больш яму падабаюцца вясна, зайцы і каляровыя яйкі! І ён марыць стаць Велікодным Дзедам, калі вырасце. Але ягоны бацька не можа з гэтым змірыцца. Дзед Мароз вельмі шануе сямейныя традыцыі...
Dostępność: нет в продаже
Снегурумі
Людзям часта хочацца таго, чаго няма. Летам нам не хапае снегу, зімою – спякотнага сонейка. Вось і Мія жыве ў цёплым паўднёвым мястэчку і так марыць пабачыць сапраўдны снегапад, пакоўзацца на горцы і зляпіць снегавіка. Вельмі зразумелае жаданне – асабліва калі за акном зіма. Але снегу там узяцца няма адкуль. Ці ўсё ж ёсць? А раптам здарыцца цуд і нехта дашле снег па пошце?..
Dostępność: нет в продаже
Як заваёўваць сяброў і ўплываць на людзей
За больш чым 85 гадоў свайго існавання гэты найвялікшы бестселер усіх часоў дапамог многім і многім людзям узняцца на вяршыню славы і поспеху. І сёння, у ХХІ стагоддзі, заўсёды актуальныя парады Дэйла Карнэгі дапамагаюць кожнаму чытачу рэалізаваць свае здольнасці і гучна заявіць пра сябе.
У кнізе вы знойдзеце:
- 3 асноўныя правілы камунікацыі;
- 6 спосабаў, як выклікаць прыхільнасць у людзей;
- 12 спосабаў пераканаць іншых у сваёй рацыі;
- 9 спосабаў змяніць меркаванне чалавека, не выклікаючы ў яго пратэсту;
- І шмат чаго іншага!
Гэтая класічная кніга, прысвечаная ўменню ўзаемадзейнічаць з людзьмі, была ўпершыню апублікаваная ў 1937 годзе. Яна імгненна стала хітом, і ў выніку было прададзена 15 мільёнаў асобнікаў.
Dostępność: нет в продаже
(Ня)чысты Мінск: зборнік містычных апавяданняў
Усякае можа прымроіцца: і хвост русалкі ў цёмных водах Свіслачы, і прывідны сілуэт балерыны ля Опернага тэатра, і лішняя статуя на Варотах Мінска, і крыважэрныя пасажыры ў паўночным таксі. Упэўненыя, што вам прымроілася? Асцярожна! Нікому не прызнавайцеся, што чуеце, як на пероне звоніць звон, не сварыцеся з кандытарам універсама «Цэнтральны» і сачыце за зоркамі: яны знікаюць не проста так… У зборнік увайшлі апавяданні ўдзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў — пятнаццаць розных сусветаў. Аднак усе яны так ці інакш звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Мінскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з'явамі... Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікі, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.
Dostępność: нет в продаже
Iнтэрнат на Нямiзе. Выбраныя творы
Народны пісьменнік Беларусі Іван Навуменка лічыцца буйным "ваенным" раманістам. Тым цікавей звярнуцца да яго лаканічных "побытавых" аповесцяў. Тры аповесці – "дзіцячая" "Вайна каля Цітавай копанкі", лірычныя "Інтэрнат на Нямізе" і "Развітанне ў Кавальцах" – фіксуюць унутраную біяграфію часу, пераменлівы малюнак жыцця трох перыядаў: перадваеннага, пасляваеннага і амаль сучаснага. Тое ж датычыць і апавяданняў: рамантыка "Сямнаццатай вясны" зменіцца песімізмам "Старавіленскага тракту". Усе творы зборніка цікавыя праекцыяй на сённяшняга чалавека і грамадства, якія ў значнай ступені – працяг і вынік учарашняга.
Dostępność: нет в продаже
Акадэмія доктара Клякса
Акадэмія доктара Клякса – гэта школа для хлопчыкаў, але толькі для тых, чые імёны пачынаюцца на літару "А". Замест звычайных прадметаў там вывучаюць літарапрадзенне, лячэнне хворых рэчаў і шмат чаго яшчэ, бо кожны дзень доктар Клякс выдумляе новыя тэмы. Выкладаць знакамітаму чараўніку дапамагае шпак Мацей (а можа, гэта зусім і не шпак?). А вучняў чакае шмат прыгод і дзіўных здарэнняў.
Казачная аповесць польскага пісьменніка Яна Бжэхвы ўпершыню была надрукаваная ў 1946 годзе і з таго часу стала адным з найбольш папулярных дзіцячых твораў, перакладзена на многія мовы і, магчыма, натхняла Джаан Роўлінг пры напісанні кніг пра Гары Потэра. Па матывах кнігі неўзабаве выйдзе фільм для Netflix.
Аповесць напісаная ў форме дзённіка аднаго з вучняў акадэміі – Адама Нязгодкі. А дзякуючы неверагодным ілюстрацыям Лізаветы Лянкевіч складаецца ўражанне, што чытач трымае ў руках акурат гэты самы дзённік, упрыгожаны самім вучнем і не пазбаўлены кляксаў.
Dostępność: нет в продаже
Альпійская балада
Даўно ўжо ён не быў такі гаваркі і адталы душой, як у гэты час, – ажно не пазнаваў сябе. Ды і яна з яе зважлівай цікаўнасцю да ягонага роднага неяк адразу пабліжэла, нібы яны здаўна былі знаёмыя і сустрэліся пасля доўгай цяжкай ростані.
Dostępność: нет в продаже
Альпійская балада. Пакахай мяне, салдацік
Васіль Быкаў – імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна – апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных. У кнігу Народнага пісьменніка Беларусі ўвайшлі аповесці "Альпійская балада" і "Пакахай мяне, салдацік", у якіх закранаецца тэма вайны.
Dostępność: нет в продаже
Амок
Дзеянне рамана "Амок", назвай якога Янка Маўр кінуў творчы выклік вядомаму аўстрыйскаму пісьменніку Стэфану Цвейгу, адбываецца на інданезійскай выспе Ява.
Паўстанне тубыльцаў супраць галандскіх каланізатараў на караблі "Саардам" хутка ператварылася ва ўпартую барацьбу прыгнечаных за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. Амок, паводле беларускага класіка, – гэта раптоўнае неўтаймоўнае псіхічнае захворванне, асляпленне роспаччу і адчаем ад галечы і бядотаў, якое ў стане афекту прыводзіць да крывавай лазні.
Энцыклапедычныя веды і грунтоўнае знаёмства з дакументамі, памножаныя на творчае ўяўленне і пісьменніцкі талент, дазволілі Янку Маўру стварыць надзвычай цікавае і адметнае мастацкае палатно.
Dostępność: нет в продаже
Ананасы i снег
"Тое, што маці Андрэя не забылася пра японку, якая хадзіла па заснежаных вуліцах у пошуках ананасаў, зрабіла на мяне моцнае ўражанне. Яе словы навучылі мяне, як дараваць свету, як адчуваць удзячнасць нават тады, калі больш не можаш усміхацца. Гэта была цяжкая, сумная, але прыгожая размова. Не ведаю, ці існуе такі жанр, але я вырашыў зрабіць кнігу з малюнкамі для дарослых. Я хачу, каб яе прачыталі дарослыя, якія некалі былі дзецьмі".
Dostępność: нет в продаже
Апавяданні. Васiль Быкаў
Творчая біяграфія Васіля Быкава пачалася ў пасляваенныя гады. Пэўны час ён нават не быў перакананы, што літаратура ёсць яго жыццёвым прызваннем. Пераломным стаў 1951 год, калі на Курылах, дзе ў той час служыў Быкаў, ён напісаў апавяданні "Смерць чалавека" і "Абознік". Іх тэма – чалавек на вайне – і сталася галоўнай у яго творчым лёсе.
Dostępność: нет в продаже
Атланты і карыятыды
Раман Івана Шамякіна "Атланты і карыятыды" ў свой час набыў фенаменальную папулярнасць не толькі ў Беларусі. Здольнасць пісьменніка пранікаць у побыт савецкага грамадзяніна – партыйнага работніка, старшыні калгаса, дойліда, медыка – прынесла яму заслужаную вядомасць. Партрэт галоўнага героя – архітэктара Максіма Карнача – шмат у чым спісаны з сябра Івана Шамякіна, драматурга Андрэя Макаёнка, вядомага сваім жыццялюбствам, гумарам, прыхільнасцю да жанчын. Пісьменнік проціпаставіў свету чыноўнікаў і бяздарных архітэктараў накшталт Макаеда людзей творчых, жывых, шчырых. І пераканаў чытача, што менавіта яны – сапраўднае апірышча грамадства, яго атланты і карыятыды.
Dostępność: нет в продаже
Беларускія нячысцікі. Водныя і балотныя
Падарункавае выданне з чароўнымі ілюстрацыямі аўтара.
Перад вамі другі дзённік дасведчанага нячысціказнаўцы Яна Клікста Лашкевіча, прысвечаны водным і балотным істотам ды духам. З яго вы даведаецеся не толькі пра тое, чым небяспечны Балотнік Звычайны, як прагнаць Ліхаманку і абараніцца ад Русалкі, але і пра тое, якім чынам уладкаваны чароўны свет і хто ж такія гэтыя нячысціказнаўцы. А самае галоўнае, чаму Ян Клікст вырашыў стаць адным з іх.
Dostępność: нет в продаже
Беларускія нячысцікі. Лясныя
Падарункавае выданне з чароўнымі ілюстрацыямі аўтара.
Перад вамі дзённік дасведчанага нячысціказнаўцы, прысвечаны лясным нячысцікам. З яго вы даведаецеся, чым Лясун адрозніваецца ад Гаюна, хто такі Капялюшнік і як прыдбаць новыя боты сярод лесу. Акрамя таго, у гэтым дзённіку можна знайсці парады, як здабыць кавалачак кароны Вужынага Караля ды папараць-кветку, якая дае доступ да таямніц сусвету. На падрабязных ілюстрацыях можна разгледзець спакусніцу Зазоўку, небяспечнага Лядашціка, таямнічага Туросіка і нават такіх рэдкіх істотаў, як аднарог, лагішынскі воўк ды Паднор.
Dostępność: нет в продаже
Век людзей
У свеце Вугеры спяваюць чароўныя камяні і плятуцца чары. Тут замкі і рыцары, прыгожыя князёўны ды старадаўнія легенды, падобныя на сны.
Але што здарыцца, калі сны стануць кашмарамі, спеў ахоўных камянёў перарвецца, а з цёмных куткоў да чалавечых сялібаў папаўзуць пачвары?.. Донай, прыёмны сын аднаго з уладароў княства, нават падумаць не мог, што апынецца на раздарожжы паміж светам людзей і не-людзей. Ці знойдзе ён у сабе сiлы стаць тым, кім хочуць яго бачыць, хто патрэбны людзям? І ці зможа ён нарэшце парушыць заклён і стаць самім сабой?
Dostępność: нет в продаже
Венера, або Як я быў прыгоннiкам
У аповесці Алеся Адамовіча "Венера, або Як я быў прыгоннікам" шмат аўтабiяграфiчнага, аўтарскага. У споведзi безыменнага героя разгортваецца кароткае жыццё Венеры Станкевiч, паказваецца яе трагедыя, што ў асноўным паўтарае трагедыю беларусаў. Гэта твор-пакаянне, дзе адлюстраваны працэс "разліку з мінулым".
Dostępność: нет в продаже
Вер у сябе
"Вер у сябе!" – фраза, якую Лісянё кажа самому сабе, але здаецца, быццам яе чуе ўвесь свет. І не проста чуе, але і адгукаецца, прыўносячы ўсё больш святла ў падарожжа галоўнага героя: ад месяцовага ззяння, бляску расы і агеньчыкаў светлячкоў да іскраўдабрыні ў вачахнечаканага сябра, цёплых сонечных промняў і роднага голас
Dostępność: нет в продаже
Выбранае. Янка Купала
Янка Купала – паэт нацыянальнага маштабу. І, як кожны класік, ён, з аднаго боку, добра вядомы чытачам са школы, а з другога – застаецца малазнаёмым для многіх беларусаў і асацыюецца са школьнай праграмай. Гэтая кніга – выдатная нагода перачытаць паэзію Купалы і зноў адкрыць яе для сябе. У зборнік увайшлі знакавыя вершы і паэмы Янкі Купалы розных перыядаў жыцця.
Пра канцэпцыю вокладкі
"Гэта сапраўдны лабірынт з уваходам і выхадам. Я яго зрабіў з усіх назваў твораў, якія ўвайшлі ў кнігу. Мы ўсе ў школе праходзілі Купалу. Прыйшоў час ПРАЙСЦІ яго па-новай". – Анатоль Лазар, дызайнер.
Dostępność: нет в продаже
Выбранае.Максім Багдановіч
У новае выданне паэзіі Максіма Багдановіча «Выбранае» ўвайшлі 25 ілюстраваных паэтычных твораў, як даніна 25 гадам кароткага, але вельмі плённага жыцця выбітнага беларускага творцы.
У кнізе вы не знойдзеце самыя знакамітыя і папулярныя вершы паэта. Наадварот, шэраг незаслужана забытых, невядомых шырокаму колу чытачоў ці ўвогуле рэдкіх, але не менш значных твораў дасць магчымасць па-новаму паглядзець на спадчыну Максіма Багдановіча, адчыніць для сябе новыя грані яго глыбокага паэтычнага свету.
На старонках выдання, як у саміх вершах, так і ў аздабленні, вы ўбачыце спляценне прыродных матываў з філасофскімі метафарамі. Ілюстрацыі Юліі Давыдавай перакладаюць на візуальную мову вечныя і заўсёды актуальныя пытанні аб каханні і смерці, радасці і вечнасці, пра якія сёння прымушае нас па-іншаму задумацца Максім Багдановіч.
Dostępność: нет в продаже
Гэта Беларусь, дзетка!
Жартаўлівы, але ў той жа час удумлівы і адкрыты погляд на беларусаў, іх звычаі і лад мыслення. «Гэта Беларусь, дзетка!» даследуе самыя адметныя аспекты штодзённага жыцця беларусаў, даючы грунтоўныя, але пры гэтым гумарыстычныя тлумачэнні з’явам, якія шакуюць замежнікаў і падаюцца ім нелагічнымі.
Калі такія словы, як «дача», «лазня» і «ссабойка», кранаюць вашае сэрца і вы ведаеце дзесяць розных спосабаў растлумачыць, дзе знаходзіцца Беларусь, хутчэй за ўсё, вы — з Беларусі і, напэўна, гучна рассмеяцеся, калі пазнаеце сябе і сваіх землякоў у гэтай кнізе. Яна дасць вам новы погляд на камічныя, незразумелыя, але цалкам нармальныя бытавыя сітуацыі ў вашай роднай краіне. Калі ж вы наогул не разумееце, пра што мы кажам, то вам проста абавязкова трэба прачытаць «Гэта Беларусь, дзетка!» і даведацца, чаму беларускім мужчынам пашанцавала з жанчынамі, чаму краіну часта няправільна называюць і чаму вам лепш не свістаць у хаце.
Наша кніга славіць Беларусь знутры, але вачыма замежнікаў, паказвае дзіўную культуру краю блакітных азёр у зусім новым святле і ў іншай перспектыве. Кнігу павінны прачытаць усе, хто цікавіцца Беларуссю і хоча ведаць больш пра гэту бясконца займальную краіну. Не мае значэння, з Беларусі вы або з-за мяжы, калі вам падабаецца досціп і гумар, гэта кніга для вас.
Dostępność: нет в продаже
Дзікае паляванне караля Стаха
Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць Уладзіміра Караткевіча мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.
Справа, вядома, не толькі ў напружанасці прыгодніцкага сюжэта, што па-майстэрску распрацаваны ў аповесці, і не ў загадкава-страхавітых малюнках кавалькады "дзікага палявання", што гойсае на сваіх "дрыкгантах" па беларускіх лясах, наводзячы жах на наваколле. На мой погляд, тут моцна ўражвае нешта іншае, што ідзе, мабыць, з глыбокіх нетраў жыцця, а таксама ад лепшых традыцый літаратурнага рамантызму ў духу Майн Рыда, Вальтэра Скота, Генрыка Сянкевіча.
У "Дзікім паляванні караля Стаха" ўсё сышлося ў сваёй залатой меры.
Васіль Быкаў
Dostępność: нет в продаже
Дзікае паляванне караля Стаха
Гістарычны дэтэктыў "Дзікае паляванне караля Стаха" – адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.
Dostępność: нет в продаже
Дзікае паляванне караля Стаха. Цыганскі кароль
Падарункавае выданне з ілюстрацыямі выдатнага беларускага мастака-графіка Юрыя Якавенкі.
Гістарычны дэтэктыў "Дзікае паляванне караля Стаха" – адзін з найбольш папулярных твораў беларускай літаратуры. Створаны паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, ён мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.
Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў – у аповесці "Цыганскі кароль" ёсць ўсё, чым вабіць літаратурнае барока. Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым...
Dostępność: нет в продаже
Дзяўчынка з Беларусі
Гэта краб-волат з вострава Кадзьяк. Ён велізарны і можа важыць ажно пятнаццаць кілаграмаў. Ці мае гэта значэнне для гісторыі? Даведаецеся, калі прачытаеце кнігу. Але ў гэтай гісторыі так шмат персанажаў, істот, мясцін – некаторыя з іх важныя, а некаторыя не вельмі, – што мне цяжка было выбраць, хто ж ці што ж будзе ўпрыгожваць адваротны бок вокладкі. Таму я скарысталася самым надзейным і найбольш навуковым спосабам: узяла ілюстрацыі з кнігі, паклала кожную ў яркі канверт і пакінула на сонцы на тры дні, каб паглядзець, які з канвертаў мацней за ўсё выгарыць. Гатова! Так і было вырашана, які малюнак будзе на адваротным баку вокладкі.
Dostępność: нет в продаже
З маланкаю ў сэрцы
У кнігу выбраных твораў беларускага паэта, філосафа, эсэіста Алеся Разанава (1947-2021) уключаны вершы, пункціры, квантэмы, паэмы, версэты, вершаказы, зномы, якія адабраў сам паэт для сваёй анталогіі "З маланкаю ў сэрцы" ў 2019 годзе. У гэты зборнік увайшло не ўсё адабранае – у рукапісе было каля 1200 старонак, – але асноўныя кірункі творчых пошукаў аўтара ў кнізе прадстаўлены.
Dostępność: нет в продаже
Завеі, снежань
У заключнай частцы «Палескай хронікі» дзеянні разгортваюцца ў 30-я гады ХХ стагоддзя. На першы план рамана выходзяць стасункі паміж Ганнай і Башлаковым.
Аднак такое простае жаданне кахаць і быць разам з дарагім чалавекам натыкаецца на жорсткія рамкі класавай і ідэалагічнай барацьбы, немагчымасць будаваць прыватнае жыццё ва ўмовах таталіратнай сістэмы.
Dostępność: нет в продаже
Зброя
Гістарычная аповесць "Зброя" Уладзіміра Караткевіча тэматычна знітаваная з раманам "Каласы пад сярпом тваім", але гэта не працяг, а своеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твора. Сярод герояў аповесці – ужо знаёмыя чытачам "Каласоў" Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты. Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам.
Dostępność: нет в продаже
Зброя
Гістарычная аповесць "Зброя" тэматычна знітаваная з раманам "Каласы пад сярпом тваім", але гэта не працяг, а сваеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твору. Сярод герояў аповесці – ужо знаёмыя чытачам "Каласоў" Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты.
Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам. Гэта ці не самы антыімперскі твор Караткевіча, у якім надзвычай жорстка выкрываецца самадзяржаўны лад царскай Расіі сярэдзіны пазамінулага стагоддзя. Беларускі пісьменнік расказаў пра "золатагаловую" і яе тагачасныя норавы адметна і яскрава, не саступаючы ў майстэрстве свайму цёзку Уладзіміру Гіляроўскаму з ягонай знакамітай кнігай "Масква і масквічы".
Dostępność: нет в продаже
Зельманцы
Майсей Кульбак (1896-1937) – сярод найбольш значных беларуска-яўрэйскіх пісьменнікаў, якія пісалі на мове ідыш, што ў 1920-я гады была адной з афіцыйных моваў БССР. Жыццёвы шлях Кульбака трагічна абарваўся 29 кастрычніка 1937 года, калі былі расстраляныя 22 беларускія літаратары. Раман "Зельманцы" – гэта Атлантыда тагачаснага яўрэй скага жыцця, непаўторна і шматфарбна паказанага праз гісторыю старасвецкага мінскага двара.
Dostępność: нет в продаже
Знак бяды
Аповесць Васіля Быкава "Знак бяды" – адзін з самых глыбокіх і праўдзівых твораў пра вайну і міжваенны перыяд на тэрыторыі Беларусі.
Сімвалізм і псіхалагічная дакладнасць персанажаў, бескампрамісны погляд на трагічныя падзеі робяць твор актуальным і цікавым для самага шырокага кола чытачоў.
Dostępność: нет в продаже

9,40 €
