Darmowa dostawa (tylko na terenie Polski)

Zaloguj się
Newsletter
Podaj swój adres e-mail, jeżeli chcesz otrzymywać informacje o nowościach i promocjach.
Waluty
Opcje przeglądania
Матулін дзень
Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра – матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а значыць, яны ўжо дарослыя і могуць самастойна прыдумаць, што падараваць сваёй маме. "Я ўсё маю, і нават зашмат, – сказала яна. – Хіба што мару як след выспацца ды адпачыць... Таму можаце падарыць мне заўтра трохі спакою". Прапанова выдатная, толькі што такое спакой і дзе яго знайсці?
Адкрывайце кнігу і выпраўляйцеся на пошукі разам з трайнятамі!
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Мацей і чароўная раса
Калісьці вельмі даўно дзеці бачылі ў снах толькі самыя звычайныя рэчы – тыя ж, што і наяве. А ўсё таму, што гномікі, якія адказваюць за дзіцячыя сны, старанна сачылі, каб у сонныя расінкі не трапіла нічога дзівоснага. Так было спрадвеку, пакуль аднойчы ўсё не пераблыталася...
Чытай гісторыю пра гноміка Мацея і пра тое, якое выйсце ён знайшоў у цяжкіх абставінах.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Мёртвым не баліць
Лёгкапараненаму малодшаму лейтэнанту Леаніду Васілевічу даручаюць даставіць у штаб трох палонных немцаў. Пасля жорсткіх баёў, якія перажылі байцы пад Кіраваградам, заданне падаецца ім лёгкай прагулянкай. Каб жа ведаў быкаўскі герой, якім пеклам абернецца для яго гэты шлях, напрыканцы якога ён зразумее старажытнае прароцтва: "Жывыя пазайздросцяць мёртвым"!
Праз дваццаць гадоў Васілевіч пазнае ў выпадковым сустрэчным віноўніка сваіх пакутаў, якога даўно ненавідзіць за подласць і здраду. Яны апынуцца за адным столікам у мінскім рэстаране...
Васіль Быкаў сам моцна пацярпеў за аповесць ад цэнзуры, аглабельнай крытыкі і палітычнага пераследу. А ён жа проста пісаў пра вайну жорсткую праўду.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Мышаня Ціп і мышаня Тап
Аднойчы вясковае мышаня Ціп прыязджае ў госці да свайго гарадскога сябра Тапа. Жыццё ў горадзе поўнае прыгод і небяспек: пасткі, кухарская мятла, каціныя кіпцюры, вялізныя ногі… І ў дадатак да ўсяго так хочацца есці! Сэрца Ціпа напаўняецца смуткам… Цікава, ці застанецца ён жыць у горадзе?
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Раман "Мэфіста" (1936) – адзін з асноўных твораў Клаўса Мана, пісьменніка і журналіста, сына славутага Томаса Мана. Апісаная ў рамане сітуацыя адбываецца ў перыяд усталявання ў Нямеччыне таталітарнага рэжыму.
Паказаная "з сярэдзіны", яна выдатна ілюструе, як паступова мяняюцца погляды персанажаў. Напачатку яны амаль усе стаяць на прагрэсіўных пазіцыях, але неўзабаве адны, цвёрда трымаючыся сваіх прынцыпаў, вымушаныя іміграваць або гінуць у выніку рэпрэсій, a другія, стаўшы на шлях канфармізму, угаворваюць сябе на магчымасць "супрацоўніцтва з д'яблам" і сваімі "добрымі намерамі" брукуюць сабе дарогу ў пекла.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
На Заходнім фронце без перамен
Гісторыя Першай сусветнай вайны расказваецца з пункту гледжання простага салдата: дзевятнаццацігадовы Паўль Боймер прыходзіць на фронт наіўным дабравольцам, які толькі што скончыў школу.
Але ягоны пачатковы энтузіязм і захапленне вайной як цікавай прыгодай знікаюць пасля сутыкнення з брутальнасцю бойні і бессэнсоўнасцю смерцяў ягоных таварышаў.
Эрых Марыя Рэмарк раптоўна стаў вядомым у 1929 годзе дзякуючы сваёй праўдзе аб вайне.
Раман "На Заходнім фронце без перамен" – класіка сусветнай літаратуры, што гучыць надзвычай актуальна і сёння.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
На ростанях. Трылогія
Эпічная трылогія Якуба Коласа "На ростанях" складаецца з трох раманаў: "У палескай глушы", "У глыбі Палесся", "На ростанях". У ёй расказваецца пра лёс беларускай інтэлігенцыі пачатку ХХ стагоддзя, пошукі шляхоў развіцця і свайго месца ў новых варунках. Адзін з асноўных твораў беларускай літаратуры.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Надзвычайны дзень народзінаў
Дзень народзінаў не падабаўся прынцэсе Лубіне таму, што быў дакучлівым госцем. Прыходзіў надта шмат разоў, апошнiм часам – ужо без папытання. Цяпер ён збіраўся пагрукацца ў сямідзясяты раз. Так, менавіта столькі гадоў мусіла споўніцца Лубіне. Прынцэс звычайна ўяўляюць дзяўчынкамі альбо юнымі паненкамі, але яны бываюць і бабулькамі. Падбіраюць кіёчак пад колер сукенкі і носяць дыядэму ў сівых валасах...
Новая вясёлая кніга для малых і дарослых ад таленавітага дуэту: дзіцячай пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Святланы Міхалап.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Новая зямля
Паэма Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа "Новая зямля" – першы беларускі буйны эпічны твор. Гэта кніга, якая павінна быць у біблятэцы кожнага, хто лічыць сябе беларусам. Не толькі таму, што гэта першая нацыянальная паэма, якую справядліва лічаць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства, класічным творам нашай літаратуры, а перад усім таму, што гэта выдатная паэзія. Сам Якуб Колас лічыў яе асноўнай паэмай ва ўсёй сваёй паэтычнай творчасці.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Новая зямля
Якуб Колас (1882–1956) – славуты беларускі пісьменнік. Ягоную паэму "Новая зямля" называюць энцыклапедыяй народнага жыцця беларусаў. Першыя раздзелы былі напісаны ў 1911 годзе, калі Колас сядзеў у мінскім астрозе і сумаваў па родных мясцінах. А завершаны твор 5 студзеня 1923 года ў Мінску.
Для каго "Новая зямля" – для дарослых ці для дзяцей? Напэўна, для кожнага тут знойдзецца тое, што яму цікава. У паэме ёсць і лірычныя адступленні, і апісанні народных святаў, і гарэзлівыя сцэны з "Дарэктара" або "Зімы ў Парэччы", і неверагодна глыбокая сцэна смерці Міхала... А першы радок твора ведае, бадай, кожны беларус: "Мой родны кут, як ты мне мілы!.."
Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Пiпi доўгая панчоха падымаецца на борт
Пíпі Доўгая Панчоха – самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле "Напракудзіле". У яе ёсць конь і малпачка – Спадар Нільсан. А яшчэ – чамадан, набіты залатымі манетамі.
Томі і Аніка вельмі любяць бавіць час са сваёй сяброўкай, і вельмі рады, што яна нарэшце пачала хадзіць у школу (праўда, зусім крыху). Піпі ладзіць пікнікі і караблекрушэнні, купляе васямнаццаць кілаграм цукерак, уціхамірвае ўдава і нарэшце сустракаецца са сваім татам, які і праўда аказаўся ціхаакіянскім каралём.
Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін.
У 2020-м адзначалася 75-годдзе самай знакамітай дзяўчынкі на свеце. Да юбілею падрыхтаваны новыя пераклады дзвюх гісторый пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Пiпi Доўгая Панчоха ў Цiхiм акiяне
Піпі Доўгая Панчоха – самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле "Напракудзіле". У яе ёсць конь і малпачка – Спадар Нільсан. А яшчэ – чамадан, набіты залатымі манетамі.
Піпі па-ранейшаму гарэзнічае і лічыць сябе дастаткова адукаванай і без табліцы мнаганожання. А вось Томі і Аніка ходзяць у школу, аж пакуль не пачынаюць хварэць. Але выратаванне прыйшло: тата Піпі запрашае сваю дачку пагасціць на востраў Барабабох, дзе ён зрабіўся магутным конунгам...
Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін. Для беларускіх чытачоў падрыхтаваны пераклады трох асноўных кніг пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Пакахай мяне, салдацік
Вашай увазе прадстаўлена кніга "Пакахай мяне, салдацік".
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Палескія рабінзоны
Новае выданне аднаго з самых вядомых і любімых твораў беларускай дзіцячай літаратуры. У кнігу ўвашло больш за 90 ілюстрацый вядомай мастачкі Лізаветы Лянкевіч.
"Палескія рабінзоны" – аповесць пра прыгоды і ўменне не здавацца нават у безнадзейных сітуацыях. Двое сяброў-падлеткаў церпяць "караблекрушэнне" падчас разводдзя Прыпяці і больш за месяц шукаюць спосабы выжыць на востраве і вярнуцца дадому, а заадно знаёмяцца з прыродай Палесся і вымушаны ўступіць у барацьбу з кантрабандыстамі.
Кніга будзе цікавай дзецям ад 8-10 гадоў і, безумоўна, дарослым (тым, якія ў дзяцінстве вельмі любілі гэтую кнігу, а таксама тым, якія пакуль яе не чыталі).
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Палескія рабінзоны. Сын вады. Аповесці
Янку Маўра, які найперш пісаў для юных чытачоў, можна лічыць у беларускай літаратуры заснавальнікам прыгодніцкага жанру. Самая папулярная аповесць Маўра "Палескія рабінзоны" напісана ў найлепшых традыцыях раманаў Жуля Верна або Даніэля Дэфо. У кнігу таксама ўвайшла аповесць "Сын вады".
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Адама Міцкевіча прынята называць польскім паэтам, але героі амаль усіх яго самых вядомых твораў жывуць у ягонай роднай Літве-Беларусі. І не проста жывуць, а мараць пра свабоду Бацькаўшчыны, кахаюць, палююць, ладзяць гасцінныя бяседы і ваююць за справядлівасць.
Наваградская шляхта паказвае сваю вальналюбнасць, імкненне не скарацца любым акупантам, але адначасна яна ўражвае наіўнасцю і… чыста беларускай хітраватасцю. А сцэна адчайнай бітвы нашай шляхты з рэгулярным расійскім войскам, у складзе якога таксама ёсць беларусы, – адна з самых запамінальных сцэн у літаратуры ХІХ стагоддзя.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Пінская шляхта
Першы прафесійны беларускі пісьменнік Новага часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч iмкнуўся ахапiць сваiмi творамi ўвесь абсяг беларускай лiтаратуры ХIХ стагоддзя.
Ён пісаў п'есы, оперныя лібрэта, вершаваныя аповесці і апавяданні, балады і вершы, частка з якiх увайшла ў гэты зборнiк.
Творы Дуніна-Марцінкевіча здольныя задаволiць густ кожнага чытача – аматара даўнiны, прыхiльнiка лiтаратуры для душы i сэрца, цiкаўнага школьнiка i студэнта, лiтаратурнага гурмана.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Подых навальнiцы
Чытач знаёміцца з другой часткай "Палескай хронікі" Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі – Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, "бальшавіком з чалавечым тварам" Апейкам. З'яўляюцца і новыя – зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І...працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што – ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні...
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Подых навальніцы: раман
Чытач знаёміцца з другой часткай "Палескай хронікі" Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі – Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, "бальшавіком з чалавечым тварам" Апейкам.
З'яўляюцца і новыя – зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І... працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што – ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні...
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Полацкая шляхта
Дзе знаходзіцца Белая Русь? Гэта вядома ўсяму свету, даводзіць ужо ў першым сказе сваёй аповесці Вайніслаў Казімір Суліма-Савіч-Заблоцкі.
Назва твора – такая ж "шматпавярховая", як і імя яе аўтара: "Апавяданне І-е, Арлалёты і Падканвойны, або Полацкая шляхта (Жаніцьба Ямці Пана Шатана Старэйшага)". Як у фільме-фэнтэзі, паўстае тут старажытны паганскі алтар – "стол Гарыславы", гарыць вогнішча ў ноч на Івана Купалу, плешча цёмнымі водамі Жэраўскае возера, выходзіць з лесу Вужыны кароль, пагрозліва зыркае пачварны васіліск.
Сярод гэтых дзівосаў і цудаў нараджаюцца, жывуць і паміраюць, кахаюць, ненавідзяць і шукаюць сэнс жыцця высакародны ўладальнік Арлапольскага замка Януш Павел Арлалёт, стары Мечнік са Шчароты і яго дачка Зоф'я, камісар Жэраўскага маёнтка пан Бурба...
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Пошукі будучыні
Чалавек не быў бы чалавекам, а народ – народам, каб іх не хвалявалі думкі пра заўтрашні дзень, каб яны не імкнуліся развітацца з мінулым і здабыць для сябе і нашчадкаў больш годнае жыццё. У сваім рамане "Пошукі будучыні" класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны адлюстроўвае лёс беларусаў у час вялікіх выпрабаванняў.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Прыгода павука
Інтэрактыўная гісторыя пра прыгоды павучка Чыка, якую распавядае сам павук! Чыка зацягнула страшэнная пачвара – пыласос, і павучку нічога больш не застаецца, акрамя як даследаваць сваё наваколле: можа, нават сярод пылу і смецця можна знайсці скарб? Чык вырашае вярнуць адзін з такіх скарбаў уладальніку, але гэта цяжэй, чым падаецца...
Гэтую захапляльную казку са мноствам непрадказальных сюжэтных паваротаў напісала аўтарка праекта "Гэта Беларусь, дзетка!" Маша Чаракова разам са сваім мужам Джорджам Таннерам.
Выдатна ілюстраваная кніга створана спецыяльна для дзяцей, якія пачынаюць вывучаць англійскую мову, і іх бацькоў. Адпраўляйцеся ў прыгоду разам з Чыкам, але будзьце гатовыя да нечаканай развязкі!
Кніга на дзьвух мовах.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Пярсцёнак. Выбраныя творы
У кнiгу ўвайшлi найбольш значныя творы беларускага класiка Максiма Багдановiча, якi пры жыццi марыў пра зборнiкi паэзii "Пярсцёнак" ды "Шыпшына". Гэтае выданне ў пэўнай ступенi выконвае яго запавет.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Родныя дзеці. Сказ пра Лысую гару
Цікавым і годным працягам традыцый колісь ананімных паэм ХІХ стагоддзя "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе" стаў у беларускай літаратуры бурлескна-сатырычны "Сказ пра Лысую гару".
Тры дзесяцігоддзі твор распаўсюджваўся падпольна, а потым друкаваўся шматтысячнымі тыражамі пад псеўданімам Францішак Вядзьмак-Лысагорскі. У 2003 годзе ў аўтарстве фенаменальна папулярнай і камерцыйна паспяховай паэмы прызнаўся народны паэт Беларусі, трыбун і публіцыст, песеннік і фалькларыст, грамадскі дзеяч і вучоны Ніл Гілевіч. Яго пяру належыць і першы беларускамоўны раман у вершах "Родныя дзеці".
Асноўная сюжэтная лінія твора знітаваная з лёсам музыкі і кампазітара Сцяпана Вячоркі, які праз шмат гадоў сустракае ў роднай вёсцы свае былое каханне – Альжбету Кудзёлку, а таксама яе дачку Мар’яну.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Сабака і зорачка
Аднойчы сабачка маленькі прысніў
Пра зорачку радасны сон.
– А дзе гэтай зорачкі дом на зямлі?
Знайсці яе вырашыў ён...
Добры і мілы верш Святланы Рабавай пра бяздомнага сабачку і пра тое, як вера і дабро дапамаглі яму знайсці новы дом. Чароўныя малюнкі Кацярыны Бабок напоўнены святлом і лёгкасцю. Для чытачоў усіх узростаў.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Сабака Мані. Лёгка і проста – да поспеху і дабрабыту
Аднойчы Кіра знаходзіць на вуліцы параненага сабаку і забірае яго да сябе. І хто б мог падумаць, што звычайны лабрадор акажацца сапраўдным фінансавым геніем? Дзякуючы сяброўству з сабакам Мані Кіра паступова разумее, што мары могуць здзяйсняцца, варта толькі прыкласці намаганні.
Гэтая кніга даводзіць, што кожны можа навучыцца правільна абыходзіцца з грашыма.
Мані і Кіра раскажуць табе, як:
- правільна размяркоўваць грошы;
- зарабляць больш;
- пазбавіцца ад даўгоў;
- атрымліваць высокі даход ад укладаў;
- дасягнуць дабрабыту, нават калі цяпер з грашыма ў цябе не ўсё добра.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Салавей. Сярэбраная табакерка
Выдатны беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля стаў адным з дзеячоў нацыянальнага Адраджэння. Ён меў схільнасць да імпрэсіяністычнага бачання быцця. Часам у ягоных творах праглядаюцца містыка і праявы сусветнае тугі. За савецкім часам Бядуля напісаў гістарычную аповесць-казку "Салавей", у якой чытаецца прыхаванае непрыманне таталітарнага рэжыму. Літаратурная казка "Сярэбраная табакерка" – адзін з першых беларускіх твораў у жанры фэнтэзі.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Самы багаты чалавек у Вавілоне
Сусветны бестселер пра грошы, які амаль сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг пра кіраванне фінансамі
Аўтар раскрывае базавыя, пазачасавыя прынцыпы стварэння багацця і дае практычныя парады, якія будуць карысныя для кожнага. Гэтыя прынцыпы не змяніліся з часоў Вавілона.
- Пачніце ашчаджаць – напаўняць кашалёк.
- Кантралюйце выдаткі.
- Памнажайце сваё багацце.
- Пралічвайце рызыкі.
- Укладвайце ашчаджэнні ў пакупку жытла, а не ў арэнду.
- Паклапаціцеся пра свой прыбытак у старасці.
- Вучыцеся новаму, пашырайце свае магчымасці зарабляць.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Сем ружаў
Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый...
Аднойчы ў Густым лесе сабраліся дзіўныя істоты, каб зрабіць дарункі людзям. Яны стварылі чарадзейныя кветкі-ружы. Кожная з іх мусіла дастацца пэўнай дзяўчынцы і змяніць ейнае жыццё. А як? Самым неймаверным чынам – пра тое і нашыя казкі.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Сівая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскі кароль
У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў і пераказаў сучаснікам драматычныя, пранізліва-кранальныя гісторыі пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. Барвяны нобіль Раман Ракутовіч падымае мужыцкі бунт, каб заваяваць волю для прыніжаных суайчыннікаў і для сваёй каханай, прыгоннай сялянкі Ірыны ("Сівая легенда").
Якое ж вытанчанае ў сваёй жорсткасці пакаранне рыхтуюць для закаханых бязлітасныя суддзі? Герой "Ладдзі Роспачы" Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. "Бабздыр несамавіты" яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю.
Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў – у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока. Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым... ("Цыганскі кароль").
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

52,00 zł
Wybierz język/Выбрать язык
