Darmowa dostawa (tylko na terenie Polski)

Zaloguj się
Newsletter
Podaj swój adres e-mail, jeżeli chcesz otrzymywać informacje o nowościach i promocjach.
Waluty
Opcje przeglądania
Kategorie
Сабака Мані. Лёгка і проста – да поспеху і дабрабыту
Аднойчы Кіра знаходзіць на вуліцы параненага сабаку і забірае яго да сябе. І хто б мог падумаць, што звычайны лабрадор акажацца сапраўдным фінансавым геніем? Дзякуючы сяброўству з сабакам Мані Кіра паступова разумее, што мары могуць здзяйсняцца, варта толькі прыкласці намаганні.
Гэтая кніга даводзіць, што кожны можа навучыцца правільна абыходзіцца з грашыма.
Мані і Кіра раскажуць табе, як:
- правільна размяркоўваць грошы;
- зарабляць больш;
- пазбавіцца ад даўгоў;
- атрымліваць высокі даход ад укладаў;
- дасягнуць дабрабыту, нават калі цяпер з грашыма ў цябе не ўсё добра.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Сем ружаў
Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый...
Аднойчы ў Густым лесе сабраліся дзіўныя істоты, каб зрабіць дарункі людзям. Яны стварылі чарадзейныя кветкі-ружы. Кожная з іх мусіла дастацца пэўнай дзяўчынцы і змяніць ейнае жыццё. А як? Самым неймаверным чынам – пра тое і нашыя казкі.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Смелая дзяўчынка
Авторы проекта "Гэта Беларусь, дзетка!" рассказали старую белорусскую сказку об отважной девочке на современный лад. Марылька пускается в опасные приключения, чтобы утереть нос всем, кто насмехался над ней из-за маленького роста. Увлекательную историю оживляют красочные иллюстрации. Книга-билингва для детей 8-12 лет написана на белорусском и английском.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Снежны сон
Вашай увазе прадстаўлена кніга "Снежны сон".
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту
У чытанцы сабраныя песенькі і пацешкі, хуткамоўкі і загадкі, прыказкі і прымаўкі, лічылкі і гульні, беларускія і замежныя казкі, а таксама лепшыя творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў на беларускай і рускай мовах. Адрасуецца яна бацькам, бабулям і дзядулям, выхавацелям дзіцячых садоў. Можа быць карыснай настаўнікам, выкладчыкам і навучэнцам педагагічных каледжаў.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Сподачак для цмока
Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу змагання з кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства.
Кніга таленавітага дуэту: пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Святланы Міхалап, – ужо палюбілася маленькім чытачам і іх бацькам. Прапануем новае выданне гэтай цудоўнай гісторыі.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Тайны Дзед Мароз
Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі употайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе...
Маша Чаракова, аўтарка праекта "Гэта Беларусь, дзетка!", прыдумала гэтую цудоўную ілюстраваную казку для дзетак, якія толькі пачалі вывучаць англiйскую мову. Кнiга "Тайны Дpед Мароз" займае ў жыццi Машы адметнае месца, бо яна напiсала яе разам з мужам Джорджам Таннерам, а герояў яны назвалi ў гонар сваіх дзяцей! Цяпер у iх ёсць запаветнае жаданне: каб усе дзеці і дарослыя на свеце натхніліся гэтымі гісторыямі і пачалі ладзіць адзін аднаму сюрпрызы – хай невялiчкiя, але ад сэрца!
Кніга на дзьвух мовах.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Таямніца пажару ў катэджы
Адным цёплым і цёмным красавіцкім вечарам у маленькай вёсачцы Петэрсвуд адбыўся няшчасны выпадак – згарэў катэдж містара Хіка. Ці гэта зусім не няшчасны выпадак, а самае сапраўднае злачынства? Каму быў выгадны гэты пажар? Хто мог жадаць зла містару Хіку? Праблема ў тым, што такіх падазраваных аж занадта шмат!
Пяцёра шукальнікаў і сабака адважна бяруцца за расследаванне, нягледзячы на ўсе перашкоды ды строгую забарону непрыязнага Прэчадсюля...
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Таямнічы сад
Мэры – 10-гадовая дачка заможных бацькоў, разбэшчаная і свавольная. Яна прызвычаілася рабіць, што хоча, і злуецца, калі ёй не падпарадкуюцца. Аднак шэраг нечаканых падзей цалкам змяняе яе жыццё, і Мэры застаецца адна. Ці зможа яна са сваім нясцерпным характарам знайсці прызначэнне ў свеце без бацькоў і слуг? Якія змены чакаюць дзяўчынку і яе асяроддзе?
Класіка сусветнай дзіцячай літаратуры. Упершыню на беларускай мове!
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Цудоўна быць чалавекам
Якія яны, людзі? Такім пытаннем аднойчы задаўся маленькі матылёк. Ён назіраў за ўсімі, каго сустракаў на сваім шляху, і кожны раз даведваўся пра людзей штосьці новае.
Новая гісторыя ад Святланы Рабавай з чароўнымі малюнкамі мастачкі Ганны Трэніхінай напоўнена дабрынёй і лёгкасцю. Для чытачоў усіх узростаў.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Чытаем пасля буквара. Пра дзіцятак і зверанятак. Крок 1
БЕГЛАЕ ЧЫТАННЕ ЗА 3 КРОКІ.
Любая кніга з гэтай серыі навучыць дзіця бегла чытаць. Кіруючыся прынцыпам "ад простага да складанага", раім набыць маленькаму чытачу ўсе тры кнігі, у якіх вы знойдзеце:
- пазнавальныя тэксты без нагрувашчвання зычных (гэта палягчае чытанне);
- незвычайныя сюжэты на блізкія і зразумелыя дзецям тэмы;
- выдатныя якасныя ілюстрацыі.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Чытаем пасля буквара. Пра дзіцятак і зверанятак. Крок 2
БЕГЛАЕ ЧЫТАННЕ ЗА 3 КРОКІ
Любая кніга з гэтай серыі навучыць дзіця бегла чытаць. Кіруючыся прынцыпам "ад простага да складанага", раім набыць маленькаму чытачу ўсе тры кнігі, у якіх вы знойдзеце:
- пазнавальныя тэксты без нагрувашчвання зычных (гэта палягчае чытанне);
- незвычайныя сюжэты на блізкія і зразумелыя дзецям тэмы;
- выдатныя якасныя ілюстрацыі.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Чытаем пасля буквара. Пра дзіцятак і зверанятак. Крок 3
БЕГЛАЕ ЧЫТАННЕ ЗА 3 КРОКІ.
Любая кніга з гэтай серыі навучыць дзіця бегла чытаць. Кіруючыся прынцыпам "ад простага да складанага", раім набыць маленькаму чытачу ўсе тры кнігі, у якіх вы знойдзеце:
- пазнавальныя тэксты без нагрувашчвання зычных (гэта палягчае чытанне);
- незвычайныя сюжэты на блізкія і зразумелыя дзецям тэмы;
- выдатныя якасныя ілюстрацыі.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Штуковіна
Разважаеце, ці не завесці сабе робата?
Браты Рутгер і Вальтар жывуць разам. Рутгер – вынаходца. Аднойчы ён стварае Памагатара, каб той прыбіраў дом, мыў посуд і рабіў іншую нудную работу. Ідзе час, i Памагатар робіцца ўсё разумнейшым. Занадта позна Рутгер і Вальтар разумеюць, што Памагатар стаў празмерна эфектыўным…
Вядомы шведскі пісьменнік Марцін Відмарк напісаў гісторыю пра жаданне атрымаць нешта, што пазней можа аказацца не такім ужо і патрэбным. Аўтар разважае пра тое, як уплываюць на нас новыя тэхналогii i штучны інтэлект.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Шчасцік
Лапікавы хлопчык з кветкавай крамы «Фларыян і Ружа» марыць, каб з ім, як і з іншымі цацкамі, гулялі дзеці. Ды дзеці бываюць тут рэдка, пані Ружы больш няма, а пан Фларыян увесь час сумуе, і нават набліжэнне Калядаў не паляпшае яму настрой.
Як толькі з’яўляецца магчымасць, лялечны хлопчык уцякае з крамы. Ён хутка пераконваецца, што свет не заўсёды прыязны, аднак сустракае на сваім шляху зычлівых жывёлак: мыш Пармі, голуба Каўку і сабаку Густа. Дзякуючы ім хлопчык набіраецца адвагі і веры ў сябе і нарэшце здзяйсняе сваю мару – пасяляецца ў доме пані Марысі, дзе трапляе ў рукі дзецям. Але ён не забываецца на сваіх сяброў і на пана Фларыяна і робіць усё, каб яны таксама сталі шчаслівымі.
Цёплая, кранальная і вясёлая святочная гісторыя пра шчасце, сяброўства і адвагу.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Як Васiль Змея перамог
Беларускую народную казку пра Васіля і Змея ў апрацоўцы Алеся Якімовіча даўно палюбілі і самыя маленькія слухачы, і дарослыя. Смелы і кемлівы герой не баіцца змагацца са страшным Змеем і вучыць нас не здавацца ў самых безнадзейных сітуацыях. Гэта кніга цудоўна падыдзе для чытання перад сном. А ў вольны час дзіця самастойна або разам з дарослымі можа разглядаць ілюстрацыі таленавітай мастачкі Кацярыны Дубовік. Мноства цікавых дэталей, нечаканыя персанажы дапамагаюць развіваць маўленне, фантазію, творчыя здольнасці і эмацыйны інтэлект дзіцяці.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу
Вашай увазе прадстаўлена кніга "Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу".
Кніга з завязкамі, дадатковымі элементамі ў выглядзе канвертаў і з галаграфічнай пячаткай.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Як Меша знайшоў хвост
Жыў Меша сярод людзей за цёплай печкай – пра хвост i не думаў. А як прагналі небараку ў лес, зразумеў ён, што цяжка там жыць без хваста. Але дзе яго ўзяць? Пазычыць у кагосьцi, зрабiць самому цi мо знайсцi? Пра гэта вы даведаецеся з казачнай гісторыі, якую напісала Надзея Ясмінска, а намалявала Кацярына Дубовік.
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni
Яноцік хоча быць першым
Яноцік хоча быць першым ва ўсім, і амаль заўсёды гэта ў яго атрымліваецца. Але аднойчы ў лесе з'яўляецца Лісяня...
Dostępność: na zamówienie
Wysyłka w: Wysyłamy za 3-5 tygodni

52,00 zł
Wybierz język/Выбрать язык
